Young Creators

Шукаем новыя твары для беларускай медыясферы.

Democratic Media Institute (DMI) запускае праграму падтрымкі маладых беларускіх аўтараў, каб дапамагчы ім ствараць высакаякасныя і запатрабаваныя медыяпрадукты, здольныя прыцягнуць увагу маладой беларускай аўдыторыі.

Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі не толькі атрымаюць веды, неабходныя для стварэння медыяпрадуктаў, але і пад кіраўніцтвам ментараў змогуць распрацоўваць і запускаць уласныя медыяпраекты. Акрамя таго, яны атрымаюць фінансавую падтрымку для іх стварэння і развіцця.

Якая мэта гэтай праграмы?

Мэта праграмы — дапамагчы маладым беларускім аўтарам распрацаваць і запусціць свае ўласныя медыяпраекты на TikTok, YouTube або іншых відэаплатформах. Праекты могуць ахопліваць розныя тэмы, уключаючы забаўляльны, адукацыйны кантэнт, застаючыся пры гэтым у рамках сацыяльна значных для Беларусі тэм.

Асноўныя мэты праграмы:

Як узяць удзел у праграме?

Каб паўдзельнічаць у праграме, калі ласка, запоўніце заяўку ніжэй. У электронным лісце ў адказ мы вышлем далейшыя інструкцыі.

Мы папросім усіх кандыдатаў запісаць і адправіць кароткае матывацыйнае відэа, якое дазволіць нам ацаніць ваш патэнцыял.

Хто праводзіць працэс адбору для ўдзелу?

Рашэнні адносна адбору ўдзельнікаў прымаюцца арганізацыйным камітэтам, у які ўваходзяць:

Кампетэнтнае журы разгледзіць заяўкі і абярэ ўдзельнікаў праграмы.

У канцы працэсу будуць адабраныя 6 заявак, і іх аўтары стануць удзельнікамі праграмы, атрымліваючы ментарства і фінансавую падтрымку. Кожны ўдзельнік атрымае падтрымку ў памеры 2500 еўра.

Каманда экспертаў

Хто можа ўдзельнічаць у праграме?

У праграме могуць удзельнічаць маладыя беларусы ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, незалежна ад іх актуальнага грамадзянства. Папярэдні досвед стварэння відэакантэнту не абавязковы. Галоўная ўмова — кантэнт павінен быць актуальны для маладой беларускай аўдыторыі як унутры краіны, так і за яе межамі.

Да якога тэрміну можна падаваць заяўкі?

Усе заяўкі павінны быць пададзеныя да 7 красавіка 2024 года і могуць быць запоўненыя на беларускай, рускай або ангельскай мовах.

Кожны ўдзельнік можа прапанаваць толькі адзін праект для разгляду на этапе адбору.

Як будзе праходзіць гэтая праграма?

Праграма будзе складацца з некалькіх этапаў:

Як задаць пытанні арганізатарам або атрымаць тлумачэнні, калі нешта незразумела?

Калі ласка, напішыце на адрас promo@dmi.lt, і мы будзем радыя адказаць на любыя вашыя пытанні пра лабараторыю.

Хто з’яўляецца арганізатарам гэтай праграмы?

Конкурс арганізаваны Democratic Media Institute, літоўскай няўрадавай арганізацыяй, якая падтрымлівае развіццё незалежных медыяў.

Заяўка на ўдзел у праграме