Вы кінарэжысёр або ствараеце кантэнт для YouTube? Democratic Media Institute абвяшчае конкурс для незалежных аўтараў, якія ствараюць медыя-праекты, звязаныя з культурай і ідэнтычнасцю беларусаў.
Праекты могуць ахопліваць шырокі спектр тэм, у тым ліку беларускую культурную ідэнтычнасць і мову, сацыяльнае і эканамічнае развіццё, гістарычныя падзеі, мінулае, сучаснасць і будучыню краіны.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца праекты розных фарматаў і жанраў, уключаючы вэб-серыялы, дакументальныя фільмы, поўнаметражныя фільмы і пілотныя серыі тэлесерыялаў, а таксама інтэрактыўны або імерсіўны кантэнт (дапоўненая рэальнасць).
Падайце заяўку на ўдзел у конкурсе. Пяць найлепшых праектаў, адабраных кампетэнтным журы, атрымаюць ментарства і фінансаванне.