Што такое Belarusian Content Lab?

Belarusian Content Lab — гэта конкурс для тых, хто стварае рэлевантны відэакантэнт, звязаны з Беларуссю.

Наша мэта — падтрымаць незалежных аўтараў, якія працуюць над медыяпраектамі, звязанымі з культурай і ідэнтычнасцю беларусаў.

Мы чакаем, што праекты, распрацаваныя ў рамках Belarusian Content Lab, будуць спрыяць глыбокаму і эмпатычнаму дыялогу паміж беларусамі як унутры Беларусі, так і за яе межамі, незалежна ад іх поглядаў і перакананняў.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне з любой краіны, якія цікавяцца Беларуссю.

Да ўдзельнікаў не прад’яўляецца асаблівых патрабаванняў датычна досведу, але наяўнасць завершаных праектаў у іх партфоліа і досвед працы з відэакантэнтам вітаюцца.