Прыём заявак на Belarusian Content Lab скончаны

19 лютага скончыўся прыём заявак для ўдзелу ў Belarusian Content Lab. Пачынаецца адборачны этап.

Мы атрымалі больш за 100 заявак. Журы прыступае да іх разгляду. Вынікі адборачнага этапу будуць вядомыя на наступным тыдні.

Нагадаем, што пяць лепшых праектаў, абраных кампетэнтным журы, атрымаюць ментарскую падтрымку і фінансаванне.

Дзякуй усім, хто адазваўся. І жадаем усім паспеху!