DMI запускае праграму падтрымкі маладых беларускіх аўтараў відэа

Democratic Media Institute запускае праграму падтрымкі маладых беларускіх аўтараў, каб дапамагчы ім ствараць высакаякасныя і запатрабаваныя медыяпрадукты, здольныя прыцягнуць увагу маладой беларускай аўдыторыі.

Мэта праграмы — дапамагчы маладым беларускім аўтарам распрацаваць і запусціць свае ўласныя медыяпраекты на TikTok, YouTube або іншых відэаплатформах. Праекты могуць ахопліваць розныя тэмы, уключаючы забаўляльны, адукацыйны кантэнт, застаючыся пры гэтым у рамках сацыяльна значных для Беларусі тэм.

Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі не толькі атрымаюць веды, неабходныя для стварэння медыяпрадуктаў, але і пад кіраўніцтвам ментараў змогуць распрацоўваць і запускаць уласныя медыяпраекты. Акрамя таго, яны атрымаюць фінансавую падтрымку для іх стварэння і развіцця.