Як паўдзельнічаць у Belarusian Content Lab?

Каб узяць удзел у конкурсе відэапраектаў Belarusian Content Lab, неабходна падаць заяўку на нашым сайце да 19 лютага 2024 года.

Журы конкурсу, якое складаецца з беларускіх і міжнародных медыяпрафесіяналаў, прагаласуе і абярэ пяць праектаў для ўдзелу ў праграме і атрымання фінансавання.

Пры адборы праектаў журы будзе ацэньваць такія крытэры, як:

Пераможцы конкурсу атрымаюць шэсць месяцаў ментарства і непасрэдную фінансавую падтрымку, якая можа часткова або цалкам пакрыць выдаткі на рэалізацыю праекта.

Фінансаванне будзе будзе залежаць ад тыпу і фармату праекта — эксперты ацэняць патрэбы кожнага ўдзельніка, распрацуюць планы развіцця і вызначаць ключавыя этапы праекта.

Заключнае мерапрыемства адбудзецца ў верасні 2024 года, дзе ўдзельнікі лабараторыі прадставяць свае праекты.